Суботнім вечарам запрашаем на прагляд фінала Ліга чэмпіёнаў УЕФА (прамая трансляцыя), каментатарам да якога выступіць беларускі мастак Міхаіл Гулін.
«Усё, што я не зраблю, будзе мастацтвам, таму што я – мастак. У дадзеным выпадку каментар, які будзе агучаны ў галерэйнай прасторы (публічным месцы) стане перформансам». М.Гулін
Міхаіл Гулін, мастак, перформер, акцыяніст, куратар. «Адзін з самых правакатыўных аўтараў мінскай арт-сцэны» (Т.Кандраценка). Вядомыя акцыі: «Я – не…», «Даколе» (разам з С.Пукстам), «Норка», «Персанальны манумент».
Уваход вольны!
Фотаздымак: праца М.Гуліна з трыпціху «Добры дзень, спадар Бюрэн, альбо серыя А» (серыя «НЕабстрактнае мастацтва»)